1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём культурнага форуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За тры дзесяцігоддзі кінафорум стаў знакавай падзеяй у культурным жыцці не толькі Беларусі, але і многіх краін блізкага і далёкага замежжа. Пашыраючы геаграфію ўдзельнікаў і адкрываючы новыя творчыя гарызонты, "Лістапад" з гонарам выконвае сваю гуманітарную місію, збліжае людзей і кантыненты, умацоўвае ідэалы міру і дабра", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што цяперашні фестываль, які праводзіцца ў 100-гадовы юбілей беларускага кіно пад дэвізам "Кіно са знакам якасці", стане месцам зараджэння культурных ініцыятыў і знаёмства з лепшымі кінапраектамі.
Прэзідэнт пажадаў арганізатарам і членам журы плённай працы, а гасцям - незабыўных уражанняў.-0-