Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння Астана паспяхова адказвае на сучасныя выклікі і актыўна ўдзельнічае ў глабальных працэсах, ажыццяўляючы маштабныя рэформы на шляху да пабудовы справядлівага Казахстана", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што традыцыі дружбы і ўзаемнай павагі паміж нашымі народамі будуць і далей адыгрываць важную ролю ў паступальным пашырэнні стратэгічнага партнёрства дзвюх дзяржаў, садзейнічаць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, сіл і энергіі для ажыццяўлення ўсяго намечанага, а брацкаму народу Казахстана - міру, адзінства і працвітання.-0-