Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураду і ПВТ трэба больш актыўна фарміраваць цэнтры распрацовак у Беларусі, арыентуючы каманды айцішнікаў перш за ўсё на нацыянальныя праекты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць развіцця нацыянальнай ІТ-індустрыі. "Вопыт санкцый, калі ў адзін момант спынілася абслугоўванне праграмных прадуктаў, а тэхналагічныя ланцужкі прадпрыемстваў былі пастаўлены пад пагрозу, стаў для нас яшчэ адным урокам. З майго боку быў просты крок: забараніць гаварыць пра санкцыі. А яны нікуды не дзеліся. Вось адзін з напрамкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта залежнасць у нацыянальнай ІТ-індустрыі будзе абавязкова ліквідавана. "Крытычныя галіны павінны быць забяспечаны імпартанезалежным праграмным прадуктам мінімум на 90 працэнтаў", - заявіў ён.
Прэзідэнт дадаў, што ў Беларусі ўсё для гэтага ёсць: прававое поле, інфраструктура, школа падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў, Парк высокіх тэхналогій. "Ураду і ПВТ трэба больш актыўна фарміраваць цэнтры распрацовак у Беларусі, арыентуючы каманды айцішнікаў перш за ўсё на нацыянальныя праекты, а не "падносіць патроны" буйным кампаніям у Злучаных Штатах або іншых краінах", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.-0-
