Фота з архіва
31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ "Беларуськалій" з прафесійным святам - Днём шахцёра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калійная вытворчасць - гэта брэнд Беларусі, адзін з важнейшых напрамкаў у эканоміцы рэспублікі. Беларускія ўгнаенні займаюць ключавыя пазіцыі ў экспарце і дапамагаюць аграрыям іншых краін атрымліваць стабільна высокія ўраджаі, забяспечваючы іх харчовую бяспеку, падкрэсліў Прэзідэнт.
"Мы шчыра ганарымся шахцёрамі - людзьмі мужнымі і прафесіянальнымі, якія з пакалення ў пакаленне бясстрашна спускаюцца ў зямныя нетры і выдаюць на-гара айчыннае "чырвонае золата", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што выбраная ААТ "Беларуськалій" стратэгія развіцця будзе садзейнічаць выкананню задач, якія стаяць перад галіной, і далейшаму ўмацаванню эканомікі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім шахцёрам Беларусі добрага здароўя, працвітання і рэалізацыі самых смелых задум.-0-