Дональд Трамп. Фота AP
7 лістапада, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Калі нававыбранаму Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўдасца спыніць войны, яму трэба будзе прысвоіць Нобелеўскую прэмію міру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у час наведвання ІІІ Чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яму трэба пакласці ўсё для таго, каб не толькі зрабіць Амерыку вялікай - няхай робяць яе вялікай, але ў інтарэсах усяго свету, калі вы прэтэндуеце на лідарства", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Дональд Трамп у час выбарчай кампаніі абяцаў зрабіць усё, каб спыніць войны (а ў свеце больш за паўсотню канфліктаў), у тым ліку ва Украіне.
"Калі ён гэта зробіць, то мы накіруем петыцыю на Нобелеўскую прэмію, яму прысвояць за тое, што ён зрабіў добрую справу. Надзея ёсць, што ён будзе выконваць свае абяцанні. Але Амерыка не Беларусь: там могуць забыць, яшчэ нешта. Але мы спадзяёмся, што ён сваё абяцанне будзе выконваць", - заявіў беларускі лідар.
У той жа час Прэзідэнт заўважыў, што не ўсё будзе залежаць ад Дональда Трампа. Што датычыцца канфлікту ва Украіне, то тут як мінімум неабходны ўдзел двух бакоў канфлікту. "Ён будзе старацца спыніць вайну ва Украіне, але гэта не аднабаковы працэс. Гэта трэба дамаўляцца і, можа, не толькі з Расіяй. Гэта датычыцца вельмі многіх краін", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Дональд Трамп таксама заяўляў, што гатовы паставіць Кітай на месца. Аднак Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі чалавек, які можа "Кітай на месца паставіць", яшчэ не нарадзіўся.
"Таму трэба ўсё дзяліць на два, на тры. Тое, што ты гаворыш сёння ў перадвыбарную кампанію, не факт, што заўтра складуцца так абставіны, - дадаў Прэзідэнт. - Захочуць яны, каб тут быў мір і спакой, у Еўропе, мы будзем гэтаму садзейнічаць".-0-