27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі страціць суверэнітэт, то можна рэзка стаць рабочай сілай транснацыянальнага бізнесу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска ў фармаце "Адкрыты мікрафон", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Важна, каб вы разумелі, чаму сучасныя палітыкі так шмат гавораць аб нацыянальных інтарэсах, суверэнітэце, дзяржаўнасці. Калі ўсё гэта страціць, то са статусу грамадзян сваёй краіны можна рэзка апусціцца на ступень залежных ад чужой дзяржавы, стаць рабочай сілай транснацыянальнага бізнесу. Нехта, можа, і зажыве багата, але далёка не ўсе. Большасць - горш. І гэта мы таксама ў сваёй гісторыі праходзілі", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Менавіта таму, растлумачыў кіраўнік дзяржавы, ён шмат гаворыць пра сацыяльную справядлівасць і мір. "Таму мы і працуем у гэтым напрамку. І нашы мірныя ініцыятывы абсалютна не супярэчаць контрмерам па ўмацаванні абараназдольнасці, якія мы сёння вымушаны прымаць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы павінны рэагаваць на абстаноўку, што складваецца, прагназаваць далейшае развіццё падзей, знаходзіць адэкватныя рашэнні".-0-