Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2024, 14:09

Лукашэнка: калі будзем працаваць як трэба, вайны ў Беларусі не будзе

2 жніўня, Мазырскі раён /Кар. БЕЛТА/. Калі ўлады і грамадзяне будуць працаваць як трэба, вайны ў Беларусі не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Прудок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне з гамяльчанамі і поўднем Брэста прасцей, я ім заўсёды кажу: не хочаце ваяваць, давайце будзем працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы гатовы!" - адгукнуліся мясцовыя жыхары.

"Калі будзем працаваць і не будзе ў нас адзін да аднаго пытанняў, паверце, вайны не будзе. Гэта ўсё залежыць толькі ад вас, не ад мяне. Вы бачыце, што мы стараемся ўсялякімі шляхамі, каб гэта зараза сюды не прыйшла, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Натапырыліся яны недзе там - мы ім у лоб выстраілі сваю армію. Яны адвялі войскі - мы адвялі. Мы не ваюем, мы ваяваць не хочам".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што Беларусь гатова за сябе пастаяць у выпадку неабходнасці, аднак вайна - гэта заўсёды дрэнна. "Гэта загінуць з усіх бакоў людзі. Тысячы, тысячы людзей гінуць на вайне. Таму нам вайна не патрэбна. Гэта маё пытанне. Калі будуць праблемы, я да вас звярнуся, мы возьмем зброю і будзем абараняць зямлю. Але лепш не ваяваць, і мы гэтай вайны не хочам", - заявіў беларускі лідар.

"Мы заўсёды побач!" - падтрымалі Прэзідэнта жыхары аграгарадка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі