Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2024, 18:42

Лукашэнка: калектыўны Захад разгарнуў ашалелую барацьбу за паніжэнне статусу БРІКС

24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Калектыўны Захад разгарнуў ашалелую барацьбу за паніжэнне статусу БРІКС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю выданню "Известия" на палях саміту БРІКС у Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя заявілі аб уступленні ў БРІКС, а потым узялі паўзу. Гэта ў тым ліку сведчыць аб тым, што супраць БРІКС разгорнута ашалелая кампанія. Злучаныя Штаты Амерыкі, калектыўны Захад (яны сябе так называюць) разгарнулі барацьбу за паніжэнне статусу БРІКС. Прыклады мы ведаем. Ідзе націск. Не буду называць гэтыя краіны, таму што гэта закрытая інфармацыя. Яны могуць гаварыць, што гэта не так. Але мы ведаем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прытым краіны, з якімі Расія і мы ў добрых адносінах. Гэта значыць ідзе націск: "Калі вы ў БРІКС, значыць, мы з вамі не будзем гандляваць, вы інвестыцыі, крэдыты не атрымаеце, мы створым вам складанасці і цяжкасці".

Кіраўніка дзяржавы спыталі наконт яго заявы на саміце, што БРІКС - гэта супольніцтва будучыні. "Тут больш жаданае, чым сапраўднае. Я неяк вагаўся, думаў, сказаць гэта - не сказаць. Але ўсё ж такі надзея памірае апошняй. І хацелася б вельмі, каб у гэты час хаця б надзея была на будучыню ў БРІКС. Супярэчнасцей, як вы разумееце, там дастаткова. Там краіны розныя, буйныя, у якіх свае супярэчнасці", - дадаў беларускі лідар.

Ён адзначыў паспяховае старшынства Расіі ў БРІКС: "Своечасова і вельмі эфектыўна. Расія трапіла ў такую сітуацыю разам з намі, Беларуссю, калі хочаш не хочаш, а трэба вырашаць агульныя пытанні, якія хвалююць і будуць у будучым хваляваць БРІКС. І той жа Кітай, і Індыю і гэтак далей".

Напрыклад, адна з такіх тэм - гэта стварэнне новых альтэрнатыўных заходнім разлікова-плацежных сістэм, каб не залежаць ад санкцый. "Мы вымушаны прапаноўваць паралельную сістэму разлікаў. Некаторыя дзяржавы на гэта рэагуюць так: "Ведаеце, нас не датычыцца". А што, заўтра не закране? - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар. - Няўжо вось гэты выпад, нахабнасць амерыканцаў з арыштам расійскіх золатавалютных рэзерваў, гэта нікому не сігнал?"

"Таму я падтрымаў расіян, што яны прапанавалі для вырашэння шэраг канкрэтных пытанняў. Мы (у рамках БРІКС. - Заўвага БЕЛТА) іх прынялі? Не. Па розных прычынах, якія я абазначыў: "думаем, спадзяёмся, а можа пранясе...", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі