27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як утрымаць краіну, трэба думаць усім, і ўсё пачынаецца з настаўнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я з вамі разам жыву ў гэтым жыцці, грамадстве, і я бачу, што адбываецца. І як чалавек больш інфармаваны, ведаю больш па кожным з напрамкаў. А сфера адукацыі для мяне - найважнейшая. Я крыху ў ёй разумею, што адбываецца. 50 працэнтаў, можа, больш, маёй працы - гэта настаўніцтва. Я павінен бачыць, аналізаваць і вучыць усю краіну. Паказваць: вось гэта трэба, гэта... А часам паставіш задачу, пракантралюеш - не зроблена, потым ідзеш, сам робіш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Таму мы з вамі ў адной лодцы і дзявацца нам няма куды. Цямніць, хлусіць або прыхарошваць сітуацыю не трэба. Сітуацыя навокал вельмі складаная. Ніколі вакол Беларусі не было такой складанасці, як цяпер. І краіну трэба ўтрымаць. І ўсе хочам быць суверэннымі і незалежнымі. А як яе ўтрымаць - трэба думаць усім. І быць гатовымі да гэтага. І ўсё пачынаецца з нас - настаўнікаў", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-