Аляксандр Лукашэнка
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта заявіў, што робіць усё для таго, каб беларусам не давялося браць у рукі зброю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Час складаны. Я ўсё раблю для таго, каб нам не давялося браць у рукі зброю, каб страляць. Толькі ў вучэбных мэтах. Але калі будзе складана, вы павінны ведаць, што мы пойдзем наперадзе. Вы пойдзеце наперадзе, у тым ліку і Прэзідэнт. Такое наша жыццё. Але давайце будзем рабіць усё, каб гэтага не здарылася", - сказаў беларускі лідар.-0-