Сцяг Серада, 22 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2025, 13:59

Лукашэнка: я шчаслівы, што мы захавалі Беларусь як машынабудаўнічую краіну

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне неабходна развіваць машынабудаўнічыя вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 студзеня ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага аўтамабільнага завода і іншых прадпрыемстваў холдынга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, наведваючы новы аўтобусны завод, успомніў свой апошні візіт на МАЗ. Тады, паводле яго слоў, завадчане працавалі хоць і ў цяпле, але не ў самых лепшых умовах.

"Вы пачалі рабіць гэтыя аўтобусы. Будаваць і прадаваць, асабліва на знешніх рынках. Вы малайцы і заслужылі, каб у вас быў свой завод па вытворчасці аўтобусаў. У гэтым годзе мы вырабім і прададзім 2,3 тыс. аўтобусаў. Гэта добрыя лічбы. Грузавікоў мы вырабім і прададзім у цэлым 15 тыс. Таксама нядрэнна, - сказаў Прэзідэнт. - Пад дзве тысячы кожны год дабаўляйце, і тады не будзе праблем з работай і працаўладкаваннем не толькі ў вас, але і ў вашых дзяцей".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты раз у эканоміку прадпрыемства вельмі не паглыбляўся, але на першы погляд яно працуе нядрэнна. "Мне даложаць аб гэтым. Але кажуць, што вы на пад'ёме", - звярнуў ён увагу.

"Захаванне нашых гігантаў было маёй галоўнай задачай. Яшчэ зусім маладым Прэзідэнтам я сабе паабяцаў захаваць усё тое, што было напрацавана ранейшымі пакаленнямі да нас. І вы, хто старэйшыя, памятаеце: мы пачалі з вамі эпапею. МАЗ, БЕЛАЗ, ліфты ў Магілёве, "Інтэграл", на які попыт сёння - толькі дай, ды ўсе прадпрыемствы - усё гэта трэба было ратаваць. Шчыра кажучы (зноў жа, не хачу вас перахваліць), калі я бачу аўтамабіль МАЗ, наш аўтобус, тралейбус, гэта гонар. І я шчаслівы, што мы захавалі нашу краіну як машынабудаўнічую", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Будзем вам усяляк дапамагаць, калі будзе вынік. Такое стаўленне да ўсіх, і да вас у тым ліку: будзе вынік - будзем дапамагаць і падтрымліваць. Гэта што, МАЗ сюды ўклаў грошы? Не. Гэта грошы нашай дзяржавы. Я сабраў гэтыя грошы са усяго народа і ўклаў сюды, спадзеючыся, што праз 5-10 гадоў вы гэтыя грошы не толькі вернеце, але і падвоіце-патроіце праз падаткі і гэтак далей. Таму мы будзем вам дапамагаць, будзем вас падтрымліваць. Ды і для народа вы робіце добры сродак перамяшчэння. Таму ціха і спакойна будзем рабіць сваю справу. Давайце разлічваць на свае сілы. Калі ў нас будзе сваё, гэта наша. Калі ў нас свайго няма, разлічвайце на некага... А мы ўмеем для жыцця людзей рабіць усё!" - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі