12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, заявіў, што робіць усё магчымае, каб закончыць вайну ў рэгіёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час мерапрыемства старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Ватра" Уладзіслаў Кадзіра заўважыў, што беларусы і ўкраінцы сумесна прайшлі вялікі гістарычны шлях. Паводле яго слоў, гэта дае ўсе падставы сцвярджаць, што іх адзінства не можа быць разбурана.
"Як жа можна апраўдаць каварныя намеры, нацягнуць калючы дрот паміж сэрцамі беларусаў і ўкраінцаў, якіх звязвае шматвяковая гісторыя, моўная роднасць, штодзённая жыццёвая практыка і асабліва памяць пра Вялікую Айчынную вайну? Мы сёння заклікаем усе ўрады свету спыніць канфлікты, не дапусціць росту ідэй чалавеканенавісніцтва, спыніць ганенні на людзей па моўнай прыкмеце, па расавай прыналежнасці, па нацыянальнай прыкмеце", - заявіў Уладзіслаў Кадзіра.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ніколі не хаваў свае ўкраінскія карані і, хто б ні быў Прэзідэнтам Украіны, беларускі бок заўсёды імкнуўся выбудоўваць з кіраўніцтвам гэтай краіны дружалюбныя адносіны. "Я, як сабачка, бегаў у цяжкія часы паміж Украінай і Расіяй, каб толькі ўсё было нармальна, - дадаў ён. - Тое, што адбываецца ва Украіне, сумна. Прычыну вы ведаеце. Трэба было неяк пастарацца вырашыць гэта пытанне спакойна, па-чалавечы, пагадзіцеся".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што адным з ініцыятараў распаду СССР быў Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. "Навошта было разбураць краіну? Вядома, у Крамлі гэта заваруха пачыналася. Але мы (у вас - Краўчук, у нас - Шушкевіч) проста рукі паціралі: толькі вось незалежнасць, адарвацца ад Расіі і іншае", - расказаў Прэзідэнт.
Аляксандру Лукашэнку ў свой час удалося пераканаць кіраўніцтва Расіі ўзяць адказнасць за тыя падзеі і прадоўжыць аказваць падтрымку Беларусі і Украіне, у тым ліку больш таннымі энергарэсурсамі, доступам на свой рынак.
Аднак у 2010-я гады, калі ва Украіне пачалі цясніць рускіх, Расійская Федэрацыя не змагла застацца ўбаку і вырашыла заступіцца за іх. Трагедыя ў Адэсе, калі дзясяткі прарасійскіх актывістаў былі спалены ў Доме прафсаюзаў, магчыма, стала адной з прычын узнікнення процістаяння.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што пытаўся ў прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, як бы зрабілі яны на месцы Расіі, калі б іх грамадзян пачалі прыгнятаць у суседняй Мексіцы. Адказ, паводле яго слоў, быў адназначны: ЗША сцерлі б суседа з Зямлі.
"Дык чаго вы Расію асуджаеце?" - спытаў Прэзідэнт.
У лютым 2015 года ў час перагавораў у Мінску Украіне і Расіі ўдалося дамовіцца аб міры, аднак Кіеў не стаў выконваць дамоўленасці, ды яшчэ і ганарыўся гэтым. "Зяленскаму дасталася гэта ўлада з вялікімі праблемамі. Дык ты іх вырашай, ты ж абяцаў вырашаць. Ён да вайны давёў", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
У першы дзень узброенага сутыкнення паміж Расіяй і Украінай Прэзідэнт Беларусі звязаўся з украінскім калегам і заклікаў яго пачаць перагаворы. Некалькі сустрэч прайшло на беларускай тэрыторыі. Прычым расіяне з гатоўнасцю прыбывалі на перагаворы, а ўкраінскі бок цягнуў час, як быццам бы шантажыруючы праціўніка. Пасля перагаворы былі перанесены ў Стамбул, і нібыта бакі выйшлі на першапачатковыя дамоўленасці, аднак пад уплывам Захаду перагаворы былі сарваны.
"Вычленілі пытанні, якія трэба вырашыць. І Пуцін цяпер гаворыць: "Мы ж у Стамбуле дамовіліся, калі весці далей перагаворы, давайце возьмем гэты дакумент". Гэта правільна. Не падпішам, а адсюль пачнём з улікам рэалій. Змянілася ж многае", - сказаў Прэзідэнт.
Беларусь сталі абвінавачваць у падтрымцы Расіі, але як магло быць інакш, калі краіны - саюзнікі, што замацавана міждзяржаўнымі дагаворамі. "Украіне дапамагаюць 50 дзяржаў свету, а Расіі дапамагае адна Беларусь, таму што мы юрыдычна і фактычна павінны гэта рабіць. А Украіна што - яна ж раней за Захад увяла супраць нас санкцыі. Навошта вы па надуманых прычынах закрылі неба для нашай авіяцыі? Вы арыштавалі некалькі тысяч нашых вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі. Дагэтуль не вярнулі. Арыштавалі 75 нашых фур, трох чалавек забілі і на кавалкі парэзалі. Мы праводзілі аперацыю, каб целы дастаць", - прывёў некалькі красамоўных фактаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ўсё гэта было зроблена па камандзе амерыканцаў, якія хацелі распаліць у рэгіёне вялікі пажар. "У 2020 годзе яны нас не нахілілі, войскі НАТА сюды не ўвялі, а як далей? Яны бачаць, што мы не ўступім. А трэба падысці пад Смаленск. Усё гэта супраць Расіі было нацэлена. Мы гэта разумелі. Таму мы паводзілі сябе акуратна, асцярожна, але ўкраінцы пабеглі наперадзе паравоза, па камандзе амерыканцаў яны пачалі абвастраць з намі адносіны: яны разлічвалі, што я таксама пачну ўцягвацца ў вайну. Ім шчасце было б цяпер, калі б Беларусь уступіла ў гэту вайну. Але на сённяшні дзень, наколькі гэта магчыма, я раблю ўсё для таго, каб завяршыць гэта", - заявіў беларускі лідар.-0-