Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2024, 19:52

Лукашэнка: я падтрымліваў і падтрымліваю Расію, але абараняць буду інтарэсы беларускага народа

23 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розенбергу на палях саміту БРІКС у Казані заявіў, што падтрымліваў і падтрымлівае Расію, але будзе абараняць інтарэсы беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не прадастаўляла Расіі тэрыторыю для заходу ва Украіну.

"У нас былі вучэнні, на якіх было задзейнічана некалькі тысяч чалавек расійскіх войскаў. Гэтыя войскі былі ў асноўным з усходняй акругі, і Пуцін пачаў выводзіць гэтыя войскі з Беларусі. Яны былі на поўдні, і па гэтай дарозе, міма граніцы з Украінай, ён пачаў вывад войскаў. Частку войскаў у нейкі перыяд (справакавалі, я ў гэтым перакананы) ён завярнуў на Кіеў. Чаму так адбылося? Спытайце ў Зяленскага", - расказаў Прэзідэнт аб лютаўскіх падзеях 2022 года.

На пытанне аб тым, чаму Беларусь у гэты момант не падтрымала Украіну, Лукашэнка адказаў наступным чынам.

"Расія - гэта наш саюзнік. У нас цяснейшыя адносіны, чым у англічан і амерыканцаў. Украіна павяла сябе ў адносінах да Беларусі па-варожы: яна раней, чым англасаксы, увяла супраць нас санкцыі. Яна забараніла палёты нашых грамадзянскіх самалётаў цераз тэрыторыю Украіны. Яна захапіла нашы рухомыя саставы з мінеральнымі ўгнаеннямі. Яна 75 велікагрузаў разам з людзьмі арыштавала. Яна павяла сябе па-бандыцку. Мне давялося праводзіць спецаперацыю, каб вызваліць людзей, якіх яны арыштавалі. А пяцярых чалавек яны забілі і расчлянілі, каб мы не зразумелі, як яны загінулі. І вы хочаце сказаць, што я ў абдымку з Зяленскім у гэты час павінен быў быць? Расія - наш саюзнік. Я падтрымліваў і буду падтрымліваць Расію столькі, колькі ёй трэба. Дакладна гэтак, як вы заяўляеце, што будзеце падтрымліваць Украіну", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта я яшчэ мінімальна ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, наогул не ўцягнуты. А паміж намі з Расіяй больш цесныя адносіны, чым паміж Украінай і Амерыкай, якая і грошы валіць туды, і ўзбраенне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Ці значыць гэта, што любое рашэнне расійскага Прэзідэнта..." - пачаў задаваць пытанне журналіст.

"Не значыць. У Прэзідэнта Расіі ёсць інтарэсы расійскага народа, ён іх абараняе. Я сёння Прэзідэнт Беларусі, і я буду абараняць інтарэсы беларускага народа. Яны абсалютна супадаюць з расійскімі. Пакуль яны будуць супадаць, мы з Пуціным поплеч будзем дзейнічаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі