Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2024, 15:48

Лукашэнка: інжынерныя, рабочыя спецыяльнасці будзем паднімаць на самы высокі ўзровень

2 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Інжынерныя, рабочыя спецыяльнасці ў Беларусі будуць паднімаць на самы высокі ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 верасня, адказваючы на ​​пытанні ў час мерапрыемства "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі мерапрыемства спыталі ў кіраўніка дзяржавы, што, на яго думку, трэба зрабіць, каб павысіць цікавасць моладзі да інжынернай справы і зрабіць яе такой жа прэстыжнай, як IT-спецыяльнасці.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што неабходны комплекс мер, які ўключае ў тым ліку дастойную заработную плату і павышэнне аўтарытэту інжынераў у грамадстве. Напрыклад, "айцішнікамі" ў той ці іншай ступені цяпер могуць сябе назваць многія, таму што ўся моладзь умее карыстацца гаджэтамі, камп'ютарамі.
"Айцішнікі ўсе, а інжынераў мала, дэфіцыт. Адсюль і прэстыжнасць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Для сям'і гэта найважнейшая спецыяльнасць - інжынер", - дадаў Прэзідэнт, растлумачыўшы, што людзі, якія валодаюць адпаведнымі ведамі і ўменнямі, могуць самастойна выконваць многія работы дома.

"Мы крыху адхіліліся ў гэтым плане, дысбаланс у нас. Мы будзем інжынерныя, рабочыя спецыяльнасці паднімаць на самы высокі ўзровень. Таму што гэта дзяржаве патрэбна, гэта стратэгія, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Калі мы гэтым не будзем займацца цяпер, то заўтра будзе не да гаджэтаў. Усё сёння - ад сялян і ад інжынераў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі