4 ліпеня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыву ў выбудоўванні сапраўднай бяспекі павінны ўзяць на сябе краіны глабальнай большасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Астане на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Глыбока перакананыя, што ў XXI стагоддзі неабходна выбудоўваць сапраўдную і непадзельную глабальную бяспеку. Пры гэтым ініцыятыву павінны ўзяць на сябе краіны глабальнай большасці, паколькі эгаістычны Захад на такое аказаўся няздольны. Там сёння няма лідараў, здольных прымаць адказныя рашэнні самастойна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Са свайго боку, запэўніў ён, Беларусь пастараецца адаптаваць свае ініцыятывы ў гэтай найбольш актуальнай сёння для партнёраў сферы.-0-