Фота з архіва
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйныя атакі па сваёй магутнасці больш небяспечныя, чым любая ваенная інтэрвенцыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сродкі масавай інфармацыі ператварыліся ў рэальную зброю. Постпраўда, бясконцыя фэйкі, маніпуляванне грамадскай думкай, завалодванне фінансавымі сродкамі, арганізацыя дзяржаўных пераваротаў маюць транснацыянальны характар і моц больш небяспечную за любую ваенную інтэрвенцыі. І толькі паспрабуй варухнуцца не так, як яны там спланавалі. Не з той нагі ўсталі раніцай - і пайшло", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Усё часцей для знішчэння чалавецтва спрабуюць прымяніць перадавыя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, біятэхналогій, нейрасетак, квантавай фізікі. "Грамадства яшчэ не раз зведае хваляванне, калі адкрыюцца абуральныя факты рэальнай дзейнасці амерыканскіх біялабараторый па ўсім свеце, асабліва па перыметры Беларусі і Расіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Я мог бы доўга пералічваць гэтыя "дасягненні" заходняй цывілізацыі. Ды і заходнюю цывілізацыю таксама можна ўзяць у двукоссе. У свой час Махатма Гандзі на пытанне, што ён думае пра заходнюю цывілізацыю, мудра адказаў: "Думаю, гэта была б нядрэнная ідэя", - прывёў цытату вядомага палітычнага дзеяча і філосафа Прэзідэнт.-0-