28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імкненне даказаць сабе і апраўдаць ускладзеную на цябе адказнасць і ёсць самы правільны шлях да рэзультату. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, якая адбылася 28 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Не прыміце за павучанне, ваша права - прыслухацца ці знайсці свой сакрэт поспеху. Абсалютна ўпэўнены, што жыццёвыя прыярытэты вы расстаўляеце правільна. Таму вы тут, дзе не бывае выпадковых людзей".
"Бачу ваш патэнцыял, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ж ужо дасягнулі вялікіх поспехаў і ў вучобе, і ў грамадскім жыцці. Веру, што не за гарамі і новыя дасягненні. Але ўпэўнены, што самы цяжкі шлях вы прайшлі ўжо".
Прэзідэнт пажадаў: "Шчыра жадаю заставацца сабой, кім бы вы ні сталі, якіх кар'ерных вышынь ні дасягнулі б у будучым".
Ён таксама адзначыў: "Настаў ваш час. А ён у прынцыпе не бывае простым. У гэтым сэнс жыцця - не пераадолеўшы цяжкасцей, не спазнаеш і смак гэтага жыцця".
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў усім дасягнення пастаўленых мэт і рэалізацыі намечаных планаў на карысць роднай Беларусі.-0-
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў усім дасягнення пастаўленых мэт і рэалізацыі намечаных планаў на карысць роднай Беларусі.-0-