Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2024, 13:33

Лукашэнка і Пуцін прадаўжаюць нефармальную сустрэчу на Валааме

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадаўжаюць нефармальную сустрэчу на востраве Валаам у Карэліі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў напярэдадні сустрэліся на Валааме. Яны доўга размаўлялі сам-насам у нефармальнай абстаноўцы, але абмяркоўвалі ў тым ліку самыя сур'ёзныя пытанні. Сёння сустрэча прадоўжылася. У цэнтры ўвагі - міжнародны і рэгіянальны парадак дня, беларуска-расійскае супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію 25 ліпеня. З аэрапорта Санкт-Пецярбурга ён адразу ж пераляцеў на верталёце на Валаам.
Прэзідэнты разам на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага Валаамскага мужчынскага манастыра наведалі храм Смаленскага абраза Божай Маці. Затым зайшлі ў капліцу Царскіх Пакутнікаў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадоўжылі размову ў закрытым фармаце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі