Фота з архіва
26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 25 снежня пасля нефармальнага саміту СНД правялі двухбаковую сустрэчу, паведамляе БЕЛТА.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД адбылася на тэрыторыі ўсесезоннага курорта "Ігора" пад Санкт-Пецярбургам. Адкрыў саміт Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Яго краіна ў гэтым годзе завяршае сваё старшынства ў Садружнасці і перадае паўнамоцтвы Таджыкістану.
Пратакольная частка перагавораў, нягледзячы на нефармальны статус саміту, аказалася даволі працяглай. Лідары Садружнасці размаўлялі за зачыненымі дзвярамі і без прэсы. Затым яны прадоўжылі размову ў фармаце снедання. Усяго ж сустрэча прэзідэнтаў, як паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", доўжылася дзевяць з паловай гадзін.
"Лукашэнка і Пуцін размаўлялі амаль паўтары гадзіны сам-насам! Аб чым - пакуль невядома", - адзначыў медыярэсурс.-0-