16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне сітуацыі, якая складваецца вакол нашай краіны.
Кіраўнікі дзяржаў правялі грунтоўныя кансультацыі па ўсіх пытаннях. Лідары краін яшчэ раз пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз бакі будуць сумесна рэагаваць у адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі Дагаворам аб калектыўнай бяспецы.-0-