31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі прызначана садзейнічаць фарміраванню кансэнсусу з сферы бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што першая канферэнцыя па пытаннях еўразійскай бяспекі, праведзеная ў Мінску ў 2023 годзе, здзівіла нават самых заўзятых скептыкаў, якія сумняваліся, што ў такі неспакойны час можна сабраць прадстаўнікоў і Захаду, і Усходу. Яе вынікам стаў праект Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, работа над якой будзе прадоўжана ў час цяперашняй канферэнцыі.
"Дакумент павінен паскорыць працэсы палітычнай, эканамічнай і іншай кансалідацыі ў мэтах забеспячэння бяспекі, стратэгічнай стабільнасці і прагрэсіўнага развіцця нашых краін і народаў. Мы бачым гэты дакумент усебаковым і ўсёабдымным, без прывязкі да канкрэтнага рэгіёна, каб садзейнічаць фарміраванню кансэнсусу ў сферы бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку ўсім, хто адгукнуўся на запрашэнне Беларусі прыняць удзел у канферэнцыі. "Гэта ў нашых інтарэсах - усіх. Удзельнікаў стала значна больш, што нядзіўна, паколькі сітуацыя становіцца ўсё больш крытычнай і напружанай, - заявіў ён. - Я вельмі разлічваю, што такое прадстаўнічае кола аўтарытэтных экспертаў, якія ўдзельнічаюць у бягучай канферэнцыі, не толькі будзе абмяркоўваць праблемы (яны добра вядомы), але і здолее прапанаваць варыянты іх вырашэння".-0-