Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2024, 11:45

Лукашэнка: Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам

Лукашэнка: Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам /дапоўнена/

12/10  РКО-А/ 41

12.10.2024 12:42:58 Давыдовская ЛМ

12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Гомельская вобласць - высокаразвіты аграпрамысловы рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер Гомельская вобласць - высокаразвіты прамысловы і аграрны рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы захавалі доступ да багатых і вельмі запатрабаваных рэсурсаў, таму маем магчымасць здабываць не толькі торф, але і вугаль, нафту, калій. Займаемся планамерным развіццём гэтых тэрыторый у рамках чарнобыльскай праграмы і думаем аб новых гарызонтах".

Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць дамоўленасці з расійскай кампаніяй "Раснафта" вывучыць нетры Гомельскай вобласці. "І мы абавязкова знойдзем там нафту (у савецкія часы свідравіны прабурылі і кінулі). І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі