Сцяг Серада, 22 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2025, 14:55

Лукашэнка глядзеў у прамым эфіры інаўгурацыю Трампа, і яму вельмі не спадабаўся адзін момант

Фота AP
Фота AP
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка глядзеў у прамым эфіры інаўгурацыю Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Але адзін момант яму вельмі не спадабаўся, расказаў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы з работнікамі Мінскага аўтамабільнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паслухаў я ў прамым эфіры яго выступленне. Шчыра кажучы, я не ў захапленні быў ад Джо Байдэна - папярэдняга прэзідэнта. Але я глядзеў на яго, ён неяк больш прыстойна выглядаў, чым сам Трамп. Сядзеў (Джо Байдэн. - Заўвага БЕЛТА) так, апусціўшыся. Як яно было, ужо там было ўсё, ты (Дональд Трамп. - Заўвага БЕЛТА) ужо гэта ўсё сказаў. Ну навошта ты паўпрамовы зняславіў гэтага беднага старога? Бачылі, сядзеў, апусціўшы рукі, Байдэн гэты разам з Камалай Харыс. Гэту жанчыну бедную выкінулі на паверхню супраць Трампа. Яна ваявала, маладзец, моцна трымалася. І трэба аддаць належнае. Не трэба іх знішчаць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта маё меркаванне і такое эмацыянальнае ўражанне, зыходзячы з майго вопыту. Таму я вельмі негатыўна ўспрыняў гэту ўсю інаўгурацыю і гэтыя заявы", - падзяліўся Прэзідэнт Беларусі.

"Мяне захапілі гэтыя эмоцыі. І я ўжо не слухаў, калі ён пачаў ганьбіць гэтага Байдэна, Харыс і іншых. Так нельга. Нельга крыўдзіць, зневажаць тых, хто быў да цябе. Ну былі. Дрэнна рабілі - выпраўляй гэтыя памылкі, народ убачыць - скажа дзякуй. У гэтым сутнасць нашай прэзідэнцкай работы", - дадаў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі