Дональд Трамп. Фото AP
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы падтрымаць Дональда Трампа ў вылучэнні на Нобелеўскую прэмію, калі ён сапраўды стане міратворцам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час сустрэчы з работнікамі Мінскага аўтазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі ты міратворац, працуй на тое, каб войнаў не было. Гэта ты можаш. Таму што амерыканцы заўсёды развязвалі гэтыя войны. Або падштурхоўвалі да войнаў. Калі ты гэта зробіш, ну хочаш быць нобелеўскім лаўрэатам - мы таксама цябе падтрымаем, прадставім. Хоць там ужо Нобелеўская прэмія нічога не значыць", - заявіў беларускі лідар.
Гаворачы аб перадвыбарных заявах і абяцаннях Дональда Трампа, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга "ашчаслівіць" адзін толькі амерыканскі народ. "Трамп жа не хлапчук, ён ужо адпрацаваў тэрмін. Яму ўжо трэба нейкія высновы рабіць. І трэба разумець, што, акрамя амерыканцаў, у свеце яшчэ больш за 200 народаў і народнасцей. І дзяржаў, якія хочуць, каб гэтыя народы добра жылі. А Амерыка сябе вельмі дрэнна паводзіць апошнім часам", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ЗША ўжо не змогуць адны дамінаваць у свеце. "Ніякі Кітай яны не зламаюць і не пераломяць", - упэўнены ён.-0-