Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2024, 12:52

Лукашэнка: Форум рэгіёнаў - адзін з самых паспяховых і рэзультатыўных праектаў Саюзнай дзяржавы

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў - адзін з самых паспяховых і рэзультатыўных праектаў Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Форум стаў унікальнай дыялогавай пляцоўкай, набыў свой адметны, непаўторны стыль і прадаўжае прырастаць смелымі, амбіцыйнымі ініцыятывамі. На яго пляцоўках заключана 588 пагадненняў, падпісаны камерцыйныя кантракты на агульную суму звыш 450 мільярдаў расійскіх рублёў. Дасягнуты сур'ёзныя поспехі ў збліжэнні макраэканамічнай, прамысловай, аграрнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай палітыкі", - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер на парадак дня Форуму заканамерна выходзяць пытанні пабудовы інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы, паколькі ў сучасным свеце забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі немагчымы без распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных рашэнняў.

"У Беларусі і Расіі для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы. У нас захаваліся лепшыя навуковыя школы, забяспечана моцная матэрыяльная база. Рэалізуецца адзіная прамысловая палітыка і фарміруецца адзіная навукова-тэхналагічная прастора. І самае галоўнае - мы валодаем магутным чалавечым патэнцыялам", - сказаў Прэзідэнт.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што ідэі цяперашняга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі знойдуць сваё ўвасабленне: "Мы выйдзем на новы ўзровень саюзнай інтэграцыі, развіцця перадавых тэхналогій і інавацый, рэалізацыі нашых стратэгічных прыярытэтаў".

Удзельнікам Форуму Аляксандр Лукашэнка пажадаў паспяховай і плённай працы на карысць народаў Беларусі і Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі