Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы стаіце на варце рубяжоў Радзімы, гатовы ў любую хвіліну першымі прыняць на сябе ўдар ворага. Гэта выбар моцных духам і смелых воінаў - сапраўдных патрыётаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны з вас прадаўжае слаўны шлях герояў пагранічнікаў, якія далі рашучы адпор фашысцкім захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны, герояў, якія здзейснілі подзвігі ў мірны час".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на граніцы цяпер неспакойна і абарона Айчыны ў перыяд глабальнай геапалітычнай нестабільнасці патрабуе максімальнай сканцэнтраванасці на пагрозах і мерах па забеспячэнні бяспекі. "Мы ўзводзім новыя пагранічныя рубяжы, абсталяваныя сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы, аснашчаем пагранічную службу найноўшымі ўзорамі ўзбраення і баявой тэхнікі, робім усё, каб захаваць чыстае неба над роднай Беларуссю, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Абсалютна ўпэўнены, што мірны сон нашых грамадзян ахоўваюць прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню, верныя абавязку і адданыя сваёй краіне".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за службу ветэранам, дзеючым ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу, а таксама пажадаў ім і іх сем'ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пагранічніка
Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са святам - Днём пагранічніка.
Вы стаіце на варце рубяжоў Радзімы, гатовы ў любую хвіліну першымі прыняць на сябе ўдар ворага. Гэта выбар моцных духам і смелых воінаў - сапраўдных патрыётаў.
Кожны з вас прадаўжае слаўны шлях герояў пагранічнікаў, якія далі рашучы адпор фашысцкім захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны, герояў, якія здзейснілі подзвігі ў мірны час.
Сёння на граніцы неспакойна. Абарона Айчыны ў перыяд глабальнай геапалітычнай нестабільнасці патрабуе ад нас максімальнай сканцэнтраванасці на пагрозах і мерах па забеспячэнні бяспекі. Мы ўзводзім новыя пагранічныя рубяжы, абсталяваныя сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы, аснашчаем пагранічную службу найноўшымі ўзорамі ўзбраення і баявой тэхнікі, робім усё, каб захаваць чыстае неба над роднай Беларуссю.
Абсалютна ўпэўнены, што мірны сон нашых грамадзян ахоўваюць прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню, верныя абавязку і адданыя сваёй краіне.
Дзякую за службу ветэранам, дзеючым ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу. У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Аляксандр Лукашэнка.
28 мая 2025 года.-0-