Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2022, 19:29

Лукашэнка: дата 3 ліпеня - нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за свабоду

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня - гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня - гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі. Зямлі, на якой 12 стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. "Але іх аб'ядноўвалі адна вера - у праўду і справядлівасць; адно імкненне - берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем'і; адна любоў да Радзімы - кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі