Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2024, 11:35

Лукашэнка даручыў вызначыць стратэгію Беларусі ў ШАС для дасягнення намечаных мэт

Фота з архіва
Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна неадкладна вызначыць стратэгію руху да мэт, намечаных краінай у ШАС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на саміце ШАС у ліпені бягучага года ў Астане Беларусь выступіла ў новым статусе - члена гэтай арганізацыі. Праведзены шэраг двухбаковых сустрэч. "Добрыя былі сустрэчы. Там дасягнуты былі і канкрэтныя дамоўленасці. Давайце іх рэалізоўваць", - адзначыў беларускі лідар.

"Трэба неадкладна вызначыць стратэгію руху да мэт, якія мы намецілі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І рабіць гэта трэба па гарачых слядах. Адкрываюцца каласальныя перспектывы. Перш за ўсё - дадатковыя магчымасці доступу на велізарны рынак тавараў і паслуг, абмен вопытам, прыцягненне інвестыцый. І галоўнае - дыверсіфікацыя лагістыкі і разлікаў, зніжэнне палітычных рызык. Усе беларускія ініцыятывы я абазначыў у Астане".
Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу развіццё супрацоўніцтва з Пакістанам. З прэм'ер-міністрам гэтай краіны Шахбазам Шарыфам кіраўнік дзяржавы таксама правёў перагаворы на палях саміту ШАС у Астане. "Прэм'ер адкрыта сказаў: вось нас вельмі гэта цікавіць, нам гэта патрэбна… Калі ласка, прыедзьце да нас у Пакістан. Мы дамовіліся, што недзе ў канцы года я з візітам буду ў Пакістане. Да гэтага часу трэба мець пэўныя напрацоўкі. Пакістан - 200 з лішнім мільёнаў чалавек. Што больш трэба?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі