13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вызначыць канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 13 чэрвеня, назначаючы Сяргея Малунова Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кыргызстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я не думаю, што ў цябе там будуць нейкія праблемы. Будуць - скажы. У нас вельмі добрыя адносіны з усімі кіраўнікамі ў Кыргызстане, з уплывовымі людзьмі там. Трэба вызначыцца, па якіх напрамках мы будзем з імі супрацоўнічаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў савецкія часы Беларусь часта закупляла ў Кыргызстане насенне буракоў. Калі гэта актуальна для Беларусі і цяпер, то можна вярнуцца да такога пытання, лічыць Прэзідэнт. "І яшчэ шэраг напрамкаў. Яны вельмі зацікаўлены з намі працаваць: ад сельскай гаспадаркі да ваенна-прамысловага комплексу. Таму вельмі спадзяюся, што ў вас там не ўзнікне ніякіх праблем", - дадаў Прэзідэнт.-0-