8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным распрацаваць стандартны сацыяльны пакет для маладых спецыялістаў, якія будуць працаваць у вёсцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вёска павінна ісці ў нагу з часам. Нам трэба вярнуць у вёску моладзь і далучыць яе да вырашэння інавацыйных задач, стварыць умовы для гэтага і даваць магчымасць праявіць сябе, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Інакш кажучы, трэба ствараць сучасныя аграгарадкі, пасёлкі, будаваць добрае жыллё. Добрая тэхніка (гэта значыць умовы працы) і нармальная зарплата. Без гэтага ніякая моладзь сюды не пойдзе".
Ён заўважыў, што ў краіне з'явілася шмат маладых фермераў, яны займаюцца вырошчваннем розных відаў прадукцыі - ад фундуку да яблыкаў і кавуноў. "Нам трэба давяраць моладзі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"І калі мы гаворым аб умовах, нельга ігнараваць і матэрыяльныя стымулы. Трэба распрацаваць стандартны сацыяльны пакет для маладых спецыялістаў, якія едуць працаваць у вёску (арэнднае жыллё, фінансавае, транспартнае забеспячэнне і гэтак далей)", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што прыняў усе прапановы па развіцці мэтавага навучання. "Калі мы накіравалі мэтавіка, заключылі дагавор з ім, у тым ліку і з бацькамі, ён павінен вярнуцца і адпрацаваць на гэтай зямлі. Іншых варыянтаў быць не павінна. Вышэйшая адукацыя вельмі дорага каштуе, і за гэта трэба плаціць", - заявіў беларускі лідар.
Неабходнасць шырокага ўкаранення ў гаспадарчую дзейнасць высокіх тэхналогій, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прадвызначаецца яшчэ адным аб'ектыўным фактарам: крызіс пачатку 1990-х, абвал эканомікі і разруха ў тыя гады праяўляюцца сёння дэмаграфічным дысбалансам. "Няхватку працоўных рэсурсаў трэба кампенсаваць больш эфектыўным тэхналагічным укладам і жалезнай дысцыплінай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-