Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2024, 11:40

Лукашэнка даручыў арганізаваць маштабную рэвізію заканадаўства

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта арганізаваць правядзенне маштабнай рэвізіі заканадаўства. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў 18 ліпеня на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Характарызуючы работу Канстытуцыйнага Суда на сучасным этапе, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што роля гэтага органа павінна быць бачная і ў правапрымяняльнай дзейнасці.
Прэзідэнт заўважыў, што цяпер у Беларусі з'яўляюцца дзеючымі 175 тыс. актаў. "Катастрофа! Некаторыя з іх цяжка чытаюцца і ўспрымаюцца, перагружаны, асобныя пытанні зарэгуляваны. Многія нормы паўтараюцца, у акты ўносяцца шматлікія карэкціроўкі", - абазначыў кола праблем кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што пры ўнясенні істотных карэкціровак нарматыўна-прававы акт трэба выдаваць нанава ў абноўленым, актуальным варыянце, што дасць магчымасць істотна аблягчыць работу з такім дакументам.

Для вырашэння існуючых праблем Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці маштабную рэвізію заканадаўства, арганізацыяй працэсу будзе займацца Адміністрацыя Прэзідэнта. "Вольга Іванаўна (Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА), трэба сабраць спецыялістаў, падключыць Канстытуцыйны Суд", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Далучаць да гэтай работы трэба таксама парламентарыяў.
Мэта такой рэвізіі, як растлумачыў Прэзідэнт, - скарачэнне прававога масіву, устараненне супярэчнасцей у прававым рэгуляванні, выяўленне падзаконных актаў, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам Прэзідэнта.
"Нам трэба гэта ўсё перагледзець. Трэба зняць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што патрэбна. Трэба правесці гэту рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне, - ацаніў Аляксандр Лукашэнка маштабы і значэнне маючай адбыцца работы. - Даручэнне такое ёсць - па рэвізіі заканадаўства. І ў гэтым плане будзем вельмі сур'ёзна працаваць усе, пачынаючы ад звычайных юрыстаў да Прэзідэнта".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі