Аляксандр Лукашэнка
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарогі перамог, пройдзеныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - гэта і ёсць шлях Беларусі да незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтыя дні беларусы ўспамінаюць важнейшыя старонкі сваёй гісторыі і, адзначаючы гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мысленна праходзяць дарогамі перамог, пачынаючы з вызваленага Камарына і завяршаючы гераічнай Брэстчынай.
"Гэта і ёсць наш шлях - шлях да нашай незалежнасці, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Роўна 80 гадоў таму, 3 ліпеня, пасля дзікіх гадоў акупацыі над сталіцай нашай Радзімы зноў быў падняты чырвоны сцяг. Сцяг, які ў адзін міг стаў гістарычным сімвалам нашай свабоды".
Прэзідэнт нагадаў, што воляй беларускага народа гэты вобраз захаваны ў палатне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтак жа, воляй беларускага народа, дзень 3 ліпеня стаў дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.
"І свята, і сімвалы нашай краіны - усё гэта даніна памяці савецкаму народу-пераможцу, даніна памяці беларусам, якія вынеслі на сваіх плячах увесь цяжар страшнага ваеннага ліхалецця, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Сёння мы глядзім на тыя падзеі з вышыні тысячагадовага гістарычнага вопыту. Глядзім у самую глыбіню стагоддзяў. Такі выклік часу - часу абвастрэння геапалітычных рызык і пагроз".-0-