Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 11:11

Лукашэнка даў інтэрв'ю СМІ Кітая

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю кітайскім СМІ - інфармацыйнаму агенцтву Сіньхуа і Медыякарпарацыі Кітая, паведамляе БЕЛТА.

У якасці інтэрв'юераў выступілі ад інфармагенцтва Сіньхуа кіраўнік карэспандэнцкага пункта ў Беларусі Лу Цзіньба, ад Медыякарпарацыі Кітая карэспандэнт, вядучая праграмы "Размова лідараў" Лі Тунтун.

Агенцтва Сіньхуа, заснаванае ў 1931 годзе, цяпер лічыцца самым уплывовым інтэрнэт-рэсурсам Кітая. Навіны ў мультымедыйным фармаце выходзяць кругласутачна на васьмі мовах, у тым ліку на рускай. Аўдыторыя агенцтва, паводле розных ацэнак, вар'іруецца ад 800 млн да 1 млрд чалавек. Сіньхуа мае 35 аддзяленняў у Кітаі, больш як 180 карпунктаў за мяжой, у тым ліку ў Мінску.

Медыякарпарацыя Кітая - адна з буйнейшых у свеце. Створана ў 2018 годзе на базе Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Народнага радыё і Міжнароднага радыё гэтай краіны. У склад карпарацыі таксама ўваходзіць сетка тэлеканалаў замежнага вяшчання CGTN. Матэрыялы медыякарпарацыі даступны ў 143 краінах і рэгіёнах свету, ахоп аўдыторыі - больш за 1 млрд чалавек у Кітаі і за яго межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі