Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 ліпеня 2024, 14:57

Лукашэнка - чыноўнікам: мы здаём экзамен беларускаму народу

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улада здае экзамен беларускаму народу, і ў цэлым створаная ў дзяржаве сістэма працуе эфектыўна, хоць і не без недахопаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Памятайце адно: спакойна ў гэтым годзе не будзе. Не таму, што мы тут у перадвыбарны год штосьці пачынаем. Хоць гэта таксама важна. Мы здаём, як я заўсёды гаварыў, экзамен беларускаму народу. Не амерыканцам, не палякам, не еўрапейцам. Нам напляваць на іх меркаванне, хоць мы іх меркаванне гатовы ўлічваць. Мы для свайго народа працуем. І мы сёння здаём экзамен, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хто б там ні быў потым Прэзідэнтам, народ павінен бачыць, што сістэма ўлады, створаная намі, эфектыўна працуе".

"Па вялікім рахунку, я не магу прад'явіць прэтэнзіі, што хтосьці там ухіляецца ад работы, хтосьці дрэнна працуе і гэтак далей. Машына гэта працуе. Але збоі ёсць, ёсць недахопы пэўныя", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Гэтыя недахопы, паводле яго слоў, у тым ліку выявіў ураган, што прайшоў па Беларусі, да аператыўнай рэакцыі на наступствы якога не ўсюды аказаліся гатовы. "Я заўсёды вас прашу, параўноўвайце гэта з ваеннымі дзеяннямі, але, дзякуй богу, без стральбы. Гэта добрая для нас трэніроўка. Таму зробім усе адпаведныя вывады", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі