6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае больш высокіх рэзультатаў ад спартсменаў у плаванні і іншых відах спорту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця басейна міжнароднага стандарту ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты дзень - важны для прафесіяналаў водных відаў спорту, балельшчыкаў і аматараў плавання. Бо адкрываецца знакавы аб'ект - новы сучасны басейн міжнароднага стандарту.
Важна, паводле слоў Прэзідэнта, і тое, што адбываецца гэта напярэдадні свята - 7 лістапада. Бо Беларусь, адзіная на постсавецкай прасторы, захавала гэты чырвоны дзень календара. "Традыцыйна на свята мы самі робім сабе падарункі і адкрываем сацыяльна значныя аб'екты", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Па ўсёй краіне ў гэтыя дні адкрываюцца розныя значныя аб'екты. Адзін з іх - басейн міжнароднага стандарту ў Мінску, пабудаваны кітайскім бокам.
У працяг свайго выступлення кіраўнік дзяржавы выказаўся ў цэлым аб развіцці спорту і дасягненнях беларускіх спартсменаў. У прыватнасці, Прэзідэнт крытычна адазваўся аб рэзультатах у асобных відах спорту. Гэта датычыцца, напрыклад, футбола. "Смутак поўны. Праўда, і хакей пачынае ўжо туды хіліцца. Але, можа, паплывём?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прынамсі чалавек сем, паводле яго слоў, ужо моцна заявілі пра сябе ў плаванні. "Для таго, каб стаць чэмпіёнамі свету тут ёсць усё", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што добрыя спартыўныя аб'екты пабудаваны і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, басейн у Брэсце. "Плавайце, заваёўвайце медалі. Быццам бы блізка падышлі да гэтага. Дай бог, каб так было".
"Можа, калі-небудзь і на веласіпедах паедзем", - сказаў Прэзідэнт, нагадаўшы аб пабудаванай раней пляцоўцы для гэтага віду спорту - велатрэку - у "Мінск-Арэне". "Памятаю ўсе абяцанні (якія былі дадзены пры адкрыцці той пляцоўкі. - Заўвага БЕЛТА), але пакуль горш стала", - адзначыў ён.
"У Беларусі, небагатай, сярэдняй па велічыні краіне, нават невялікай, ёсць усё, каб займацца спортам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ідзіце і гуляйце".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трэба ўзмацніць перш за ўсё фізічную падрыхтоўку спартсменаў, асабліва футбалістаў, якія, як заўважыў Прэзідэнт, пакуль не могуць у адным тэмпе правесці на полі ўвесь матч.
"Мы вам дорым вялікі падарунак", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных на цырымоніі прадстаўнікоў спорту. З наяўнасцю такіх выдатных пляцовак ад спартсменаў, вядома, чакаюць адпаведнай аддачы, выдатных выступленняў і перамог на спаборніцтвах, у тым ліку самага высокага ўзроўню, на Алімпійскіх гульнях. Прэзідэнт перакананы, што, нягледзячы на прысутнасць у міжнародным спорце функцыянераў, якія загуляліся ў палітыку, у беларускіх атлетаў ёсць магчымасці, каб праявіць сябе. "І сёння ніхто не перашкаджае займацца спортам і выйграваць. Я кажу: выйграйце ў расіян (яны ж адкрыты для нас). Выйграйце ў іх, і я больш ад вас патрабаваць нічога не буду", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Не трэба гаварыць, што вось нас аднекуль выключылі і трагедыя, і бяда. Ну бягуць біятланісты (праўда, не ўсе, але бягуць), перамагаюць расіян. Дзякуй ім (беларускім біятланістам. - Заўвага БЕЛТА). А астатнім хто перашкаджае?" - рытарычна спытаў Прэзідэнт.
Напрыклад, нядаўна беларускія спартсмены добра выступілі на Кубку свету па плаванні на кароткай вадзе. "Там нашы засвяціліся, і нядрэнна. Гэта надзея, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вядома, я далёкі ад таго, што мы будзем перамагаць на большасці дыстанцый у плаванні, гэта вельмі складана, цяжка, таму што тут не толькі фізпадрыхтоўка і іншыя моманты. У спорце сёння, вы бачыце, не толькі палітыка, але і лякарствы, допінгі і іншае. Нас могуць забаніць, а іншыя будуць на першых месцах. Усё можа быць. Але выйграваць можна".
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў усіх з надыходзячым святам і пажадаў самага галоўнага - здароўя. "Але памятайце, здароўе адтуль (з нябёсаў. - Заўвага БЕЛТА) не прыходзіць, - папярэдзіў ён. - Будзеце сюды (у басейн. - Заўвага БЕЛТА) хадзіць - будзеце здаровымі. Аптэка, бальніца не патрэбна будзе. Трэба займацца спортам. Таму - наперад!"
Як паведамлялася, басейн у Мінску - адзін з праектаў у рамках гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Яго пачалі будаваць у жніўні 2020 года. Праектаванне і будаўніцтва ажыццяўлялася кітайскім бокам пад ключ у адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі і нормамі КНР, захаваннем тэхнічных патрабаванняў і крытэрыяў Міжнароднай федэрацыі плавання. Катэгорыя аб'екта згодна з патрабаваннямі World Aquatics - AC-5 (чэмпіянаты і першынствы свету і Еўропы па водных відах спорту).

Аб'ект плануецца выкарыстоўваць у якасці сучаснай вучэбна-трэніровачнай базы для падрыхтоўкі нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь і правядзення нацыянальных спаборніцтваў па водных відах спорту, аказання паслуг грамадзянам, а таксама правядзення спаборніцтваў высокага міжнароднага ўзроўню. Тут створаны аптымальныя ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу, харчавання, адпачынку і аднаўлення спартсменаў, навукова-метадычнага суправаджэння.-0-