23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучы год будзе няпросты, таму трэба пашыраць традыцыйныя рынкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця ў Беларусі машынабудавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я пра гэта гавару ўжо каторы раз, што будучы год будзе няпросты. З-за пэўных прычын. І нашы традыцыйныя рынкі, дзе мы працавалі паспяхова, трэба пашыраць", - заявіў беларускі лідар.
"Таму вось гэтыя візіты ў Аман, Эміраты, у Кітай у бліжэйшы час і гэтак далей - гэта размова ідзе аб дыверсіфікацыі нашых рынкаў. Як мы іх называлі, трэці наш напрамак - далёкая дуга. Пра гэта ішла размова, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Не ўсё мы паказваем сёння, таму што гэтыя нягоднікі там бегаюць (за мяжой. - Заўвага БЕЛТА), асабліва нашы. І ўсё выпрошваюць санкцыі ў амерыканцаў, у Захаду. Каб яны супраць нас гэтыя санкцыі ўводзілі ўсё новыя. Таму мы не ўсё, зразумела, паказваем і расказваем".-0-