10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў будаўнічага комплексу краіны з Днём будаўніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"З году ў год будаўнічая галіна Беларусі дэманструе высокія вынікі, захоўваючы статус аднаго з асноўных драйвераў эканомікі. Гэта агульная заслуга велізарнага калектыву, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нашы таленавітыя архітэктары, прафесійнаму аб'яднанню якіх у гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў, з пакалення ў пакаленне перадаюць лепшыя традыцыі нацыянальнага дойлідства, ствараючы сапраўдныя шэдэўры і ўнікальныя іміджавыя аб'екты - мемарыялы і помнікі, выдатныя культавыя збудаванні і цэлыя кварталы з незвычайнай забудовай".
Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Працавітыя беларускія будаўнікі ўвасабляюць у жыццё самыя крэатыўныя ідэі і пішуць рукатворную гісторыю дзяржавы: актыўнымі тэмпамі ўзводзяць жыллё, будынкі сацыяльнай інфраструктуры, сучасныя вытворчасці, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі і арыгінальныя канструктарскія рашэнні. Кваліфікацыя работнікаў прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў і якасць выпускаемай імі прадукцыі высока цэняцца як у краіне, так і за яе межамі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што саюз творчых ідэй, прафесійнага майстэрства і жалезабетоннай надзейнасці дасць магчымасць і ў далейшым рэалізоўваць амбіцыйныя праекты і вырашаць складаныя задачы.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвай энергіі і новых дасягненняў на карысць Беларусі.
Работнікам і ветэранам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас са святам.
З году ў год будаўнічая галіна Беларусі дэманструе высокія вынікі, захоўваючы статус аднаго з асноўных драйвераў эканомікі. Гэта агульная заслуга велізарнага калектыву.
Нашы таленавітыя архітэктары, прафесійнаму аб'яднанню якіх у гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў, з пакалення ў пакаленне перадаюць лепшыя традыцыі нацыянальнага дойлідства, ствараючы сапраўдныя шэдэўры і ўнікальныя іміджавыя аб'екты - мемарыялы і помнікі, выдатныя культавыя збудаванні і цэлыя кварталы з незвычайнай забудовай.
Працавітыя беларускія будаўнікі ўвасабляюць у жыццё самыя крэатыўныя ідэі і пішуць рукатворную гісторыю дзяржавы: актыўнымі тэмпамі ўзводзяць жыллё, будынкі сацыяльнай інфраструктуры, сучасныя вытворчасці, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі і арыгінальныя канструктарскія рашэнні.
Кваліфікацыя работнікаў прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў і якасць выпускаемай імі прадукцыі высока цэняцца як у краіне, так і за яе межамі.
Перакананы, што саюз творчых ідэй, прафесійнага майстэрства і жалезабетоннай надзейнасці дасць магчымасць вам і ў далейшым рэалізоўваць амбіцыйныя праекты і вырашаць складаныя задачы.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвай энергіі і новых дасягненняў на карысць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка.-0-

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём будаўніка