24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. БРІКС - гэта супольніцтва будучыні, яно можа наблізіць канец гісторыі дамінавання Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на саміце БРІКС у фармаце "аўтрыч/плюс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што за невялікі па гістарычных мерках перыяд аб'яднанне стала цэнтрам прыцягнення. Менавіта з ім усё больш і больш краін звязваюць свае ўяўленні аб справядлівым светаўладкаванні. "Такім светаўладкаванні, дзе забяспечваецца роўнасць суверэнных дзяржаў незалежна ад іх памераў, ваеннай і эканамічнай моцы. Дзе прызнаецца права кожнага самастойна вызначаць ідэалогію развіцця і праводзіць незалежную знешнюю палітыку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"БРІКС - гэта супольніцтва будучыні. Па сваім патэнцыяле яно можа наблізіць канец гісторыі дамінавання калектыўнага Захаду, які аказаўся няздольным несці адказнасць за цывілізаванае развіццё міжнародных адносін, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - У сілах дзяржаў - удзельніц БРІКС зрабіць так, каб рэальныя рычагі ўплыву перайшлі у рукі прагрэсіўнай сусветнай большасці".-0-