Фота з архіва
8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Беражлівыя адносіны да прыроды сталі нацыянальным брэндам Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У пагоні за прагрэсам нельга забываць пра экалогію. Асабліва тут, на Віцебшчыне, якая славіцца як край запаведных лясоў, чыстых блакітных азёр і некранутых балот, а гэта кісларод. Мы не павінны адыходзіць ад таго, што стала нацыянальным брэндам, - беражлівае стаўленне да прыроды, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэты брэнд варта ўсяляк пашыраць, умела выкарыстоўваць".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў той час як іншыя прымаюць дэкларацыі і праводзяць канферэнцыі, беларусы расцяць лес, аднаўляюць пагалоўе рэдкіх жывёл, падтрымліваюць біяразнастайнасць і вырабляюць чыстыя прадукты.
"Гэта трэба прадаўжаць рабіць тут, на Віцебшчыне. І калі ў нас з зямелькай не вельмі, а лес расце, трэба пераносіць цэнтр цяжару на Віцебшчыну: трэба пілаваць, апрацоўваць, будаваць з дрэва і прадаваць па ўсім свеце. На поўдзень ад Украіны, нават на поўдзень ад Кіева, лесу няма, а ўсе хочуць жыць у камфартабельным жыллі і есці нармальную прадукцыю. Мы можам гэта даць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-