16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, якая адбылася 16 ліпеня ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назваў гэты дзень асаблівым і ўрачыстым у жыцці краіны: "Мы ўшаноўваем выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні". Усім гэтым людзям, паводле слоў Прэзідэнта, выпаў высокі гонар дасягнуць такіх вышынь у прафесіі і кар'еры ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Апраўдаць яго - значыць пранесці сцяг Перамогі нашых бацькаў і дзядоў праз усё жыццё, перадаць яго дзецям і ўнукам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы афіцэры. І ў вачах мільёнаў сваіх суайчыннікаў менавіта людзі ў пагонах з'яўляюцца асноўным гарантам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусь часам папракаюць у эскалацыі і нагнятанні абстаноўкі. Хоць на справе яна забяспечвае ваенную бяспеку і ўмацоўвае сваю абараназдольнасць, у тым ліку для таго, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі 1941 года.
"Мы і далей будзем развіваць, умацоўваць і ўдасканальваць нашы Узброеныя Сілы, таксама з улікам вопыту баявых дзеянняў, - запэўніў Прэзідэнт. - Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю супраць нас адказ павінен быць рашучым і жорсткім. Кожны з вас гэта павінен засвоіць. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Ёсць каму і ёсць чым адказаць любому агрэсару".
Аднак нават суперсучасная тэхніка без чалавека - гэта проста жалеза, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Таму падрыхтоўцы высокапрафесійных афіцэрскіх кадраў, сапраўдных патрыётаў, адданых краіне і народу, была і будзе ўдзяляцца самая пільная ўвага, запэўніў кіраўнік дзяржавы. Сведчанне таму, паводле яго слоў, - гэты выпуск навучэнцаў ваенных ВНУ.
"Вы бачыце, як свет метадычна ператвараецца ў глабальнае поле бою. Якія толькі не вядуцца бітвы - ментальныя, ідэалагічныя, кібер- і проксі-войны. Гэта рэальнасць, з якой трэба рабіць высновы і імгненна ўдасканальваць метады і спосабы абароны нашай краіны і вядзення вайны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Менавіта афіцэрам ужо ў бліжэйшай будучыні трэба будзе шукаць шляхі для ўзмацнення баявых магчымасцей падраздзяленняў, павышэння вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў у цэлым, падрыхтаваць і абучыць падначаленых сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы. Як вынікае з вопыту канфлікту ва Украіне, тры асноўныя складнікі - гэта беспілотныя лятальныя апараты, контрбатарэйная і радыёэлектронная барацьба. На гэтым вопыце неабходна вучыцца, упэўнены Прэзідэнт: "Мы нешта асвоілі, трэба гэта ўдасканальваць. Без гэтага сучаснай вайны не бывае".
Задача любога ваеннаслужачага, зразумела, абараняць Радзіму, але трэба і разумець, што за спінамі ваенных стаяць сем'і, дзеці, старыя і жанчыны - увесь народ, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Яны вераць у нас. Іх вера - наша сіла", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выпускнікоў ваенных ВНУ з вельмі важным этапам у жыцці - заканчэннем вучобы. А тых, хто атрымаў генеральскія пагоны, - з прысваеннем высокага звання, якое да многага абавязвае. Ён выказаў упэўненасць у тым, што для кожнага з прысутных на цырымоніі абавязак, гонар і Радзіма - не проста словы, а сэнс усяго жыцця. Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, а таксама вялікіх поспехаў у святой справе служэння Айчыне. "І самае галоўнае - моцнага вам тылу. З боку дзяржавы ў бліжэйшыя два гады будзе зроблена ўсё для таго, каб у вас тыл быў моцным", - дадаў Прэзідэнт.
Прэзідэнт таксама ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу: пагоны генерал-маёра - палкоўнікам Аляксандру Быкаву, Ігару Казлову, Вадзіму Сураву і Руслану Чэхаву, пагоны генерал-маёра ўнутранай службы - палкоўніку ўнутранай службы Сяргею Салановічу, пагоны генерал-маёра юстыцыі - палкоўніку юстыцыі Аляксею Аляшкевічу. Начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу.
На заканчэнне ўрачыстай цырымоніі кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў прысутных з гэтым асаблівым днём у іх жыцці і падкрэсліў: "Мы жывём у год 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад фашызму. Гэта накладае на нас сур'ёзны адбітак, і мы павінны быць дастойны тых людзей, якія падарылі нам тое жыццё, якое мы з вамі жывём".-0-
Кіраўнік дзяржавы назваў гэты дзень асаблівым і ўрачыстым у жыцці краіны: "Мы ўшаноўваем выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні". Усім гэтым людзям, паводле слоў Прэзідэнта, выпаў высокі гонар дасягнуць такіх вышынь у прафесіі і кар'еры ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Апраўдаць яго - значыць пранесці сцяг Перамогі нашых бацькаў і дзядоў праз усё жыццё, перадаць яго дзецям і ўнукам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы афіцэры. І ў вачах мільёнаў сваіх суайчыннікаў менавіта людзі ў пагонах з'яўляюцца асноўным гарантам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны".
Прэзідэнт адзначыў, што ваенным добра вядома, што адбываецца цяпер на паўднёвым і заходнім прыграніччы краіны. Па сутнасці, беларусы аказаліся ў той жа сітуацыі, як і іх продкі восем дзесяцігоддзяў таму, - гэтак жа трэба выстаяць, не даць магчымасці ворагам уцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт. "І мы робім для гэтага ўсё неабходнае. У тым ліку і размясціўшы ў сябе самае страшнае - ядзерную зброю", - звярнуў увагу беларускі лідар.
"Мы і далей будзем развіваць, умацоўваць і ўдасканальваць нашы Узброеныя Сілы, таксама з улікам вопыту баявых дзеянняў, - запэўніў Прэзідэнт. - Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю супраць нас адказ павінен быць рашучым і жорсткім. Кожны з вас гэта павінен засвоіць. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Ёсць каму і ёсць чым адказаць любому агрэсару".
Аднак нават суперсучасная тэхніка без чалавека - гэта проста жалеза, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Таму падрыхтоўцы высокапрафесійных афіцэрскіх кадраў, сапраўдных патрыётаў, адданых краіне і народу, была і будзе ўдзяляцца самая пільная ўвага, запэўніў кіраўнік дзяржавы. Сведчанне таму, паводле яго слоў, - гэты выпуск навучэнцаў ваенных ВНУ.
"У кожнага з вас за плячамі значны багаж ведаў і добрая магчымасць праявіць сябе. Прычым ва ўмовах рэальна складанай абстаноўкі", - адзначыў Прэзідэнт. Больш таго, выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў трэба будзе рэалізаваць тыя новыя падыходы, якія закладзены ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне, нядаўна прынятых Усебеларускім народным сходам.
Менавіта афіцэрам ужо ў бліжэйшай будучыні трэба будзе шукаць шляхі для ўзмацнення баявых магчымасцей падраздзяленняў, павышэння вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў у цэлым, падрыхтаваць і абучыць падначаленых сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы. Як вынікае з вопыту канфлікту ва Украіне, тры асноўныя складнікі - гэта беспілотныя лятальныя апараты, контрбатарэйная і радыёэлектронная барацьба. На гэтым вопыце неабходна вучыцца, упэўнены Прэзідэнт: "Мы нешта асвоілі, трэба гэта ўдасканальваць. Без гэтага сучаснай вайны не бывае".
Задача любога ваеннаслужачага, зразумела, абараняць Радзіму, але трэба і разумець, што за спінамі ваенных стаяць сем'і, дзеці, старыя і жанчыны - увесь народ, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Яны вераць у нас. Іх вера - наша сіла", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выпускнікоў ваенных ВНУ з вельмі важным этапам у жыцці - заканчэннем вучобы. А тых, хто атрымаў генеральскія пагоны, - з прысваеннем высокага звання, якое да многага абавязвае. Ён выказаў упэўненасць у тым, што для кожнага з прысутных на цырымоніі абавязак, гонар і Радзіма - не проста словы, а сэнс усяго жыцця. Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, а таксама вялікіх поспехаў у святой справе служэння Айчыне. "І самае галоўнае - моцнага вам тылу. З боку дзяржавы ў бліжэйшыя два гады будзе зроблена ўсё для таго, каб у вас тыл быў моцным", - дадаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпускнікам, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе.