Фота з архіва
14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-танкістаў, ваеннаслужачых танкавых часцей і падраздзяленняў, работнікаў танкарамонтных прадпрыемстваў з прафесійным святам - Днём танкістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У год 80-годдзя Вялікай Перамогі асабліва наглядна відаць, што традыцыі пераможцаў, воінаў-танкістаў, якія адыгралі вялікую ролю ў стратэгічнай аперацыі "Баграціён", вызваленні нашай сталіцы, а таксама ў ходзе ўсіх вырашальных бітваў Вялікай Айчыннай вайны, у беларускай арміі свята захоўваюцца і прымнажаюцца, - гаворыцца ў віншаванні. - Самы трывалы фундамент, на якім сёння грунтуецца моц танкавых часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, - гэта вопыт ветэранаў, якія прысвяцілі жыццё служэнню Айчыне, і майстэрства маладога пакалення, якое дэманструе высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы. Няхай так будзе і ў далейшым".
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў свеце, які дынамічна змяняецца, калі пастаянна ўзрастае роля прымянення новых відаў зброі, бранятанкавае ўзбраенне застаецца найважнейшым фактарам стрымлівання, а беларускія танкісты - прыкладам вернасці краіне і народу.
"Дзякую за службу і адрасую самыя шчырыя віншаванні са святам ветэранам, асабоваму складу часцей і падраздзяленняў, а таксама работнікам танкарамонтных прадпрыемстваў", - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднай Беларусі.
Ветэранам-танкістам, ваеннаслужачым танкавых часцей і падраздзяленняў,
работнікам танкарамонтных прадпрыемстваў
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём танкістаў.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі асабліва наглядна бачна, што традыцыі пераможцаў, воінаў-танкістаў, якія адыгралі вялікую ролю ў стратэгічнай аперацыі "Баграціён", вызваленні нашай сталіцы, а таксама ў ходзе ўсіх вырашальных бітваў Вялікай Айчыннай вайны, у беларускай арміі свята захоўваюцца і прымнажаюцца. Самы трывалы фундамент, на якім сёння грунтуецца моц танкавых часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, - гэта вопыт ветэранаў, якія прысвяцілі жыццё служэнню Айчыне, і майстэрства маладога пакалення, якое дэманструе высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы. Няхай так будзе і ў далейшым.
Перакананы, што ў нашым свеце, які дынамічна мяняецца, калі пастаянна ўзрастае роля прымянення новых відаў зброі, бранятанкавае ўзбраенне застаецца найважнейшым фактарам стрымлівання, а беларускія танкісты - прыкладам вернасці краіне і народу.
Дзякую за службу і адрасую самыя шчырыя віншаванні са святам ветэранам, асабоваму складу часцей і падраздзяленняў, а таксама работнікам танкарамонтных прадпрыемстваў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка.
14 верасня 2025 года.-0-

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём танкістаў