10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вытокі беларускіх палітычных традыцый ідуць у часы старажытных веча. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вось ужо больш за чвэрць стагоддзя ў Беларусі мэтанакіравана ўмацоўваюць вертыкаль улады знізу, максімальна набліжаючы яе да людзей.
"Іншымі словамі, прынцыпы эфектыўнай зваротнай сувязі і давернага дыялогу ўлады з людзьмі з'яўляюцца асноватворнымі ва ўсёй рабоце адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату. Гэта ідэал, да якога мы імкнёмся. Ён цалкам адпавядае нашым палітычным традыцыям, вытокі якіх нават не ў сучаснай гісторыі, а значна глыбей. Яшчэ з часоў старажытнага веча ў менталітэт беларусаў закладзены абвостранае пачуццё справядлівасці, калектыўнае мысленне і ўзаемная адказнасць за лёс Айчыны. Менавіта так, на сапраўдных дэмакратычных каштоўнасцях і зараджалася беларуская нацыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заявіў, што ўсе вядомыя ў беларускай гісторыі арыстакратычныя рэжымы - княжацкі, шляхецкі і царскі - трывала асацыююцца з прыгнётам. "Беларуская ж дзяржава была створана народам і для сябе самога - для народа. Такой яна і застаецца. Іншымі словамі, гаворачы аб актуалізацыі форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні, мы павінны разумець, што кіраўніцкая вертыкаль ні ў якім разе не проціпастаўляецца народу", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-