20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае легітымнае права Ірана на развіццё мірнага атама. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 20 жніўня па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на розных аспектах супрацоўніцтва паміж краінамі і тэматыцы праведзеных у Мінску перагавораў. І ў прадаўжэнне размовы адзначыў, што не мог пакінуць без увагі вельмі напружаную сітуацыю пасля новага вітка ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам, што прывяло да непасрэднага ўцягвання ў канфлікт ЗША.
"Сілавое процістаянне - сур'ёзная пагроза рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і бяспецы, асабліва ў сувязі з нанясеннем удараў па інфраструктуры Ірана, у тым ліку ядзернай, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы падтрымліваем легітымнае права Ірана на развіццё мірнага атама. Упэўнены, для дасягнення трывалага міру важна ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія могуць справакаваць новую эскалацыю. Мудрасць, дальнабачнасць павінны ўзяць верх над эмоцыямі і прадузятасцямі".-0-
