2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ні ў якія баявыя дзеянні ўвязвацца не збіраецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вас я хачу папярэдзіць: не трэба хвалявацца. Памятаеце, я заўсёды вам гаварыў: кожны на сваім рабочым месцы павінен рабіць сваю справу. Я вам гарантую, што ніякіх сутыкненняў на граніцы з Украінай мы не дапусцім. Іх не будзе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы напружаную абстаноўку на граніцы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што баявыя дзеянні не патрэбны ні Беларусі, ні тым больш Украіне, бо на полі бою справы для яе і так усё горш і горш. "Што, яшчэ на паўтары тысячы кіламетраў фронт трэба адкрыць? Так, нам не проста будзе з расіянамі потым закрыць гэту граніцу. Але яшчэ складаней будзе ўтрымаць гэту граніцу ўкраінцам, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Таму я, аналізуючы сітуацыю кожны дзень, прыйшоў да высновы, што нашу ўвагу хочуць адцягнуць ад галоўнага, якое ведаеце, дзе. Таму там пачаліся варушэнні".
Ён дадаў, што НАТА не хоча заканчваць вайну ва Украіне і хоча ўцягнуць у баявыя дзеянні і Беларусь. Аднак Прэзідэнт запэўніў, што не дапусціць гэтага.
"Гэтага не атрымаецца. Мы ні ў якія баявыя дзеянні ўвязвацца не збіраемся, таму што ведаем, да чаго гэта прывядзе. Але натаўцам патрэбна прычына: сітуацыя на фронце ва ўкраінцаў катастрафічная, вельмі сур'ёзная. І пастаянна з боку Захаду ў адказ на прапановы аб мірных перагаворах ідзе эскалацыя. Сёння вялізныя грошы ўкінуты ва Украіну. Я абсалютна перакананы, што амерыканцы і Захад не збіраюцца сыходзіць з Украіны. Гэта выдатны плацдарм, добрыя землі. Яны закладзены ўжо, яны прададзены ўжо. Хто адтуль пойдзе? Але ваяваць жа няма каму. Таму патрэбна сур'ёзная эскалацыя, каб увесці туды натаўскія падраздзяленні. Наёмнікі не спраўляюцца з расіянамі. Вось у чым небяспека сітуацыі. І мы ведаем, адкуль яны пойдуць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прывёў словы свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна, які прасіў "прыкрыць са спіны". "Дык вось яны адтуль пойдуць. І каб гэтыя варушэнні і мышкаванні ўкраінцаў на нашай граніцы не былі прыкрыццём таго галоўнага, будзем гаварыць ваеннай мовай, удару, які мы можам атрымаць. Але і тут мы прадугледзелі ўсё, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы перакрылі як паўднёвую граніцу, так і заходнюю, каб не дай бог не дапусціць якой-небудзь памылкі, як гэта ўжо было ў нашай гісторыі. Калі мы вось так будзем рэагаваць разам з нашымі саюзнікамі-расіянамі на падобныя рэчы, паверце, мы захаваем мір і спакой на нашай беларускай зямлі. Тут няма ніякага нагнятання сітуацыі, яна і так максімальна абвострана".-0-