Фота з архіва
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў выбранага Прэзідэнта Мексікі Клаўдзію Шэйнбаум Пардо з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Устойлівае развіццё Мексікі і рост яе ўплыву на міжнароднай арэне грунтуюцца на блізкіх Беларусі прынцыпах: незалежнасці, роўнасці, справядлівасці, павагі, імкнення да мірнага суіснавання", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у пабудове трывалых і сістэмных беларуска-мексіканскіх адносін. "Упэўнены, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для ўзмацнення палітычнага дыялогу і пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдзіі Шэйнбаум Пардо моцнага здароўя і прафесійнага даўгалецця, а ўсім мексіканцам - міру, адзінства і працвітання.-0-