30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам - Днём Трона. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Каралеўства Марока здаўна вядома сваімі багатымі культурнымі традыцыямі. Сёння ваша краіна дэманструе значныя дасягненні ў развіцці эканомікі, павышэнні дабрабыту насельніцтва, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на міжнароднай арэне. Упэўнены, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі не маюць ніякіх перашкод для далейшага плённага пашырэння", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да актыўнай сумеснай работы па пошуку перспектыўных праектаў супрацоўніцтва ў сферах гандлю, прамысловай кааперацыі, харчовай бяспекі.-0-