27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будуе доўгатэрміновае супрацоўніцтва з прагрэсіўнай сусветнай большасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска ў фармаце "Адкрыты мікрафон", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь умацоўвае саюзніцкія адносіны з Расіяй, а нядаўна стала паўнапраўным членам ШАС. Выбудавана ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітаем, паглыбляецца інтэграцыя ў ЕАЭС, СНД.
"Заклікаю вас сачыць за гэтым парадкам дня, таму што ў будучым ён будзе вызначаць вектар вашага далейшага жыцця, жыцця вашых дзяцей і ўнукаў. Мы будуем доўгатэрміновае супрацоўніцтва з прагрэсіўнай сусветнай большасцю. Вам - прадаўжаць яго і напаўняць новым зместам. Перш за ўсё ў эканамічным напрамку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-