Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2025, 10:11

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём у Беларусі козагадоўлі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. У цэнтры ўвагі будуць пытанні сельскай гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Адна з тэм рабочай паездкі - гадоўля ў Беларусі племянных коз. Гэтым займаюцца на Магілёўскім Дзяржплемпрадпрыемстве.

У 2021 годзе пачата работа па стварэнні племяннога завода. Для гэтага ў Беларусь былі завезены 350 козачак і 20 казлоў зааненскай і альпійскай парод. Вядзецца работа над стварэннем у краіне племянных статкаў з высокім генетычным патэнцыялам, што дасць магчымасць забяспечыць імпартазамяшчэнне племянной прадукцыі коз, а таксама экспарт новага віду племпрадукцыі. Таксама вядзецца работа па стварэнні станцыі штучнага асемянення.

Агульная колькасць коз у Беларусі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складае 48 тыс. галоў. З іх 93 працэнты ўтрымліваюцца ў гаспадарках насельніцтва, яшчэ 2 працэнты - у сялянска-фермерскіх гаспадарках, а астатнія 5 працэнтаў - у сельгасарганізацыях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі