29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе СМІ не "валіць на карысць" дзеючага кіраўніка дзяржавы, калі ён стане кандыдатам на будучых прэзідэнцкіх выбарах, а аб'ектыўна паказваць людзям, што зроблена за мінулы перыяд. Аб гэтым ён заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я, вядома, удзячны ўсім вам, што вы бераце самыя актуальныя тэмы нашага жыцця. І мяне там часам нядрэнна паказваеце. Дзякуй, канечне. Але нам трэба будзе ў гэту перадвыбарную кампанію паказаць, чаго мы дасягнулі ў гэты час. І нам зноў не трэба некага за вушы сюды цягнуць. Ёсць што паказаць людзям, - сказаў беларускі лідар. - Так, у нас ёсць нямала недахопаў. Ну што зробіш... Ва ўсіх яны ёсць. Але зроблена нямала, і трэба гэта людзям паказаць. А людзі няхай ужо вызначаюць, што ім рабіць, і каго выбіраць".
Таму, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вельмі важна пытанне падрыхтоўкі сродкаў масавай інфармацыі да перадвыбарнай кампаніі. "Валіць на карысць дзеючага Прэзідэнта, калі ён будзе кандыдатам, нам таксама не трэба. Спакойна трэба паказаць тое, што ёсць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-