27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 2025 год і ўся пяцігодка можа быць прысвечана якасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня, адказваючы на пытанні студэнтаў інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ён раздумвае новы каляндарны год зноў аб'явіць Годам якасці.
"Гэта значыць у нас будзе другі год запар Год якасці?" - удакладнілі студэнты.
"Нават пяцігодка. Я аб гэтым думаю цяпер, - расказаў Прэзідэнт. - Я, шчыра кажучы, не задаволены ні сродкамі масавай інфармацыі, ні тым, як у нас праходзіць гэты Год якасці. Ён не гучыць. А калі не гучыць, значыць, гэтым краіна і не жыве".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што якасць прадукцыі - гэта важнейшае пытанне. У Беларусі ўмеюць вырабляць самыя разнастайныя віды прадукцыі, аднак па некаторых напрамках якасць неабходна падцягнуць, каб не прайграць у канкурэнцыі на рынках.
"Усё, што мы вырабляем, - мы за кошт гэтага жывём. А ўсё, што мы вырабляем, вырабляе ўвесь свет. А як тады нам жыць, мы ж хочам сваё прадаць. А як прадаць? Калі будзе якасна. Для нас галоўнае пытанне цяпер - пытанне якасці. Не таму што ў нас дрэнная прадукцыя, але яна павінна быць на парадак вышэйшай па якасці. Гэта пытанне выжывальнасці", - растлумачыў ён.
"У нас пытанне якасці ў гэтым годзе не прагучала, а значыць, краіна гэтым не жыве, паўтараю. Таму, як мы калісьці паўтарылі Год малой Радзімы, я ўсё больш схіляюся да таго, што нам трэба мець пяцігодку якасці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе маюць намер вызначыць пераможцаў у галіне якасці. Гэта прадукцыя будзе прадстаўлена спажыўцам.
"Пакуль у мяне іншых ідэй няма. Можа, вы прапануеце штосьці сур'ёзнае", - дадаў Прэзідэнт.

Ён пацікавіўся, а што думаюць наконт гэтага самі студэнты. З залы прагучала меркаванне прысвяціць 2025 год гістарычнай адказнасці - адказнасці беларусаў за захаванне гістарычнай памяці. "Цікава... Цікава. Падумаем над прапановай. Добра", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы.-0-